Стыпендыі на вучобу за мяжой. Для школьнікаў!
- 04.12.2015
- Стыпендыі

- навучэнцы выпускных класаў
- Польшча
- 2016 - 2019
- ангельская, беларуская, польская, руская
- 08.02.2016
- vistula.edu.pl
Акадэмія фінансаў і бізнэсу Вістула і Вышэйшая школа бізнэсу ў Вроцлаве шукаюць выдатных навучэнцаў выпускных класаў. Пераможцы атрымаюць стыпендыю на вучобу, бясплатныя курсы польскай мовы, зніжкі і каштоўныя прызы.
Удзельнікі змогуць выбраць адзін з накірункаў:
- Міжнародныя дачыненні;
- Эканоміка;
- Інфарматыка;
- Кіраванне;
- Турызм і рэкрэацыя;
- Фінансы і бухгалтарскі ўлік.
Конкурс складаецца з некалькіх этапаў:
першы — абранне ўдзельнікаў паводле іх адзнак за апошняе паўгоддзе і анлайн-тэсту (з 12 лютага па 4 сакавіка 2016 г.);
другі — фінальны іспыт (з 19 сакавіка па 3 красавіка 2016 г.);
трэці — абвяшчэнне пераможцаў конкурсу (15 красавіка 2016 г.).
Зарэгістравацца на ўдзел у конкурсе можна тут, а даведацца больш інфармацыі — па спасылцы.
Дэдлайн — 8 лютага 2016 г.