Стыпендыі ў Оксфардзе

Фундацыя “Thomson Reuters” прапануе стыпендыі для журналістаў, якія жадаюць займацца даследваннямі ў розных сферах.

Перыяд – ад 3 да 6 месяцаў, лакацыя – Оксфард.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець высокія прафесійныя дасягненні;
  • досвед працы – не менш за 5 гадоў па спецыяльнасці;
  • выдатная пісьмовая і размоўная ангельская мова.

Прыярытэт будзе на баку тых кандыдатаў, якія прапануць даследванне ў сферах, прыярытэтных для Інстытута журналістыкі Reuters.

У межах навучання стыпендыяты могуць…

  • наведваць семінары запрошаных экспертаў высокага ўзроўню, якія падзеляцца ведамі і напрацоўкамі сённяшняй журналісцкай індустрыі;
  • працаваць пад кіраўніцтвам дасведчаных куратараў (з акадэмічнага кола Оксфарду) над падрыхтоўкай даследчых публікацый высокага ўзроўню;
  • наведаць сусветныя навінавыя агенцыі з мэтай вывучэння іх падыходаў да барацьбы з сучаснымі выклікамі для журналістыкі і інш.

Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Кожны стыпендыят будзе атрымоўваць 1 500 фунтаў стэрлінгаў штомесяц.

Дэдлайн – 31 студзеня 2016 г.

Падрабязнасці шукайце тут.

Паводле by.odb-office.eu