Стыпендыя ад LUISS Business School у Рыме

Бізнэс-школа LUISS Business School у Рыме прапануе стыпендыю на навучанне па праграме магістратуры Master in Management and Technology – Major in Digital Ecosystem.

Калі: 2018-2020.
Дзе: Рым, Італія.

Мэта стыпендыі – падтрымаць таленавітых студэнтаў, каб даць ім магчымасць засвоіць тэхналагічныя і лічбавыя інавацыі, да якіх звяртаецца бізнэс.

Праграма выкладаецца на ангельскай мове. Стыпендыя цалкам аплочвае яе кошт – 14 тысяч еўра.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • прайсці конкурс, які складаецца з уступнага тэсту, сумоўя і эсэ.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая форма заяўкі;
  • копіі сертыфікатаў і дыпломаў;
  • копія пашпарта;
  • CV;
  • аплата рэгістрацыйнага ўнёску (75 еўра);
  • матывацыйны ліст.

Заяўкі прымаюцца на е-адрас smluissbs@luiss.it. Дэдлайн – 7 верасня 2017 года. З абранымі кандыдатамі звяжуцца праз 7 дзён пасля дэдлайну.