Стыпендыя Amsterdam Talent Scholarship

The Amsterdam University of Applied Sciences шукае таленавітых студэнтаў, каб узнагародзіць іх стыпендыяй Amsterdam Talent Scholarship.

Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія ўжо навучаюцца на 4-гадовай бакалаўрскай праграме ўніверсітэта і маюць 60 “крэдытаў”.

Накірункі навучання:

  • Сельская гаспадарка
  • Лясная гаспадарка і рыбалоўства
  • Архітэктура і горадабудаўніцтва
  • Мастацтва і гуманітарныя навукі
  • Бізнэс-адміністраванне і кіраванне
  • Камунікацыя
  • Адукацыя
  • Iнжынерыя
  • Навакольнае асяроддзе
  • Выяўленчае і прыкладное мастацтва
  • Заканадаўства
  • Матэматыка і камп’ютарныя навукі
  • Медыцына
  • Прыродазнаўчыя навукі
  • Абслугоўванне
  • Турызм
  • Сацыяльныя навукi
  • Транспарт і сувязь.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае палову штогадовай платы за навучанне для студэнтаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ. Студэнты могуць падаць заяўку пасля кожнага года навучання, калі яны выканалі наступныя крытэрыі: 60 ECTS, сярэдняя адзнака складае ад 7. Такім чынам, стыпендыя ATS выплачваецца пасля кожнага года навучання.

З патрабаванняў – быць грамадзянінам краіны, якая не ўваходзіць у Еўразвяз.

Падаць заяўку можна да 31 снежня. 

Больш падрабязнасцей тут.