Стыпендыя для даследчыкаў у Швейцарыі

Урад Швейцарскай Канфідэрацыі аб’яўляе конкурс на стыпендыі для выбітных кандыдатаў з рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Стыпендыі прадстаўляюцца для правядзення даследаванняў  ва універсітэтах для даследчыкаў, аспірантаў і навукоўцаў, якія ўжо маюць ступень PhD. Стыпендыі для навучання на бакалаўрыяце альбо ў магістратуры не прадстаўляюцца.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  • узрост да 35 гадоў (асобы, якія нарадзіліся пасля 31 снежня 1983 года)
  • для постдоктарскіх стыпендый ступень PhD павінна быць атрыманая ў перыяд пасля 31 снежня 2015 года і да 31 жніўня 2019 года
  • добрае валоданне адной з моваў, на якіх праводзіцца навучанне ў Швейцарыі (нямецкая, французская, італьянская, ангельская)

Перавага будзе надавацца высока кваліфікаваным кандыдатам з наяўнасцю дакументальна подцверджаннага досведу навуковых даследаванняў. Таксама перавагу будуць мець кандыдаты, якія падаюць заяўкі ў межах існуючых праектаў паміж беларускімі і швейцарскімі універсітэтамі.

Падрабязная інфармацыя пра стыпендыю дасяжная тут. 

Інструкцыю пра падачу заяўкі і пакет дакументаў можна будзе атрымаць па індывідуальнаму запыту у Адзяленні Амбасады Швейцарскай Канфідэрацыі ў Мінску з 1 жніўня 2018 года. Запыт накіроўваць на адрас min.vertretung@eda.admin.ch

Запоўненныя заяўкі на стыпендыю будуць прымацца да 11 снежня 2018 года.