Стыпендыя для мытнікаў для вучобы ў Японіі

Japan-WCO Human Resource Development Programme прапануе стыпендыю на навучанне ў Японіі для мытнікаў любой краіны.

Калі: 2019-2020.
Дзе: Токіа, Японія.

Праграма дазваляе маладым афіцэрам атрымаць дыплом магістра ў Aoyama Gakuin University.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець досвед працы не менш за тры гады;
  • у прыярытэце – кандыдаты, якія маюць досвед працы ў забяспечанні правоў інтэлектуальнай уласнасці і жадаюць працягнуць працу ў гэтай галіне;
  • узрост – да 40 гадоў;
  • пасля сканчэння вучобы неабходна працягнуць працу на мытні ў сваёй роднай краіне не менш за тры гады.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя аплочвае пражыванне, транспартныя выдаткі, адміністрацыйныя ўнёскі і плату за навучанне, а таксама пералёт у абодва бакі.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 31 снежня 2018 года.