Стыпендыя для таленавітых і “мастацкіх” на вучобу ў Лондане

School of Arts у Birkbeck University of London прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў.

Стыпендыі даступныя для навучання ў магістратуры ці аспірантуры. Яны цалкам ці часткова пакрываюць кошт праграм. Стыпендыі выдзяляюцца толькі студэнтам з выдатнымі поспехамі.

Накірункі, па якіх даступна фінансавая падтрымка:

  • гісторыя мастацтваў;
  • кінематаграфія;
  • ангельская мова і гуманітарныя навукі;
  • журналістыка;
  • даследванне моў і культур.

Патрабаванні дакандыдатаў:

  • быць удо залічаным на праграму магістратуры ці аспірантуры альбо мець намер паступаць на адну з праграм (дзённа ці завочна);
  • мець выдатныя поспехі ў папярэдняй вучобе.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт навучання па праграме. Працягласць фінансавання – 3 гады (пры ўмове выдатных поспехаў).

Як падацца

Спачатку кандыдаты мусяць падаць заяўку на паступленне па адной з пералічаных праграм (да 16 студзеня), пасля – на атрыманне стыпендыі (да 13 лютага).

Больш падрабязнасцей – па спасылцы.