Стыпендыя для жанчын, зацікаўленых у камп’ютэрных навуках

Helmut Veith Stipend – гэта стыпендыя для выбітных жанчын, якія займаюцца камп’ютарнымі навукамі і атрымліваюць (альбо плануюць) магістарскую ступень у Тэхнічным Універсітэце Вены на ангельскай мове.

Патрабаванні для кандыдатак:

  • бакалаўрская ступень у галіне камп’ютарных навук альбо матэматыкі альбо эквівалентная
  • шырокія веды і цікаўнасць у, па меньшай меры, адной са сфераў даследаванняў
    • Логіка ў камп’ютарных навуках
    • Фармальныя метады і верыфікацыя
    • Асновы штучнага інтэлекту
    • Тэорыя складанасці
    • Камп’ютэрная бяспека
  • Выдатнае валоданне ангельскай мовай

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя EUR 6000 у год, плата за навучанне адмяняецца.

Спіс дасяжных для навучання праграм і падрабязнасці шукайце тут. 

Дэдлайн: 30 лістапада 2018