Стыпендыя на аплату пражывання па ўсім свеце

Nestpick Scholarship – гэта стыпендыя для студэнтаў з усяго свету, якая дапамагае аплочваць выдаткі на пражыванне. Сёлета прапануецца тры такія стыпендыі.

Фінансаванне памерам 2500 еўра можа быць накіравана на аплату жылля падчас вучобы. Праграма шукае лідараў у сваіх кам’юніці, няважна дзе: дома ці за мяжой.

Каб атрымаць стыпендыю, неабходна зняць 1-2-хвіліннае відэе пра сябе, у якім кандыдат/ка растлумачыць, што ён/яна вывучае, і пакажа, як ён/яна можа дапамагчы сваёй супольнасці.

Журы будзе ацэньваць арыгінальнасць, аўтэнтычнасць, колькасць людзей, якім дапамагае кандыдат/ка.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з усяго свету, якія навучаюцца на праграмах бакалаўрыяту ці магістратуры.

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2017 года.

Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце.