Стыпендыя на даследаванні ад ALDA

Еўрапейская асацыяцыя мясцовай дэмакратыі (ALDA) заснавала штогадовую стыпендыю памяці свайго Ганаровага старшыні – Гянфранка Марціні.

Конкурс заявак на стыпендыю адкрыты для прапановаў па даследчай працы ці праектаў ад студэнтаў ці даследчыкаў, якія займаюцца тэмай мясцовай дэмакратыі, удзелу грамадзянскай супольнасці і/ці міжэтнічнага дыялогу.

Мэта стыпендыі – атрыманне высокаякасных навуковых даследаванняў і аналітыкі па тэмах дзейнасці ALDA дзеля распрацоўкі будучых стратэгіяў па гэтых накірунках.

Кандыдаты будуць ацэньвацца паводле наступных крытэрыяў:

  • арыгінальнасць і інавацыйнасць прапановы;
  • адпаведнасць тэмы і тэрмінаў правядзення даследавання;
  • дакладнасць вызначэнняў і фармулёвак мэтаў і задач даследчых праектаў, а таксама спосабаў дасягнення гэтых мэтаў і задач;
  • адпаведнасць дзейнасці ALDA па накірунках мясцовай дэмакратыі, удзелу грамадзянскай супольнасці і міжэтнічнага дыялогу.

Дэдлайн – 16 красавіка 2017 г.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.