Стыпендыя на навучанне ў аспірантуры Warwick University

Warwick University (Вялікабрытанія) запрашае паспяховых студэнтаў-даследчыкаў на стыпендыяльную праграму.

Калі: кастрычнік 2018 года – 2022 год.
Дзе: Уорвік, Вялікабрытанія.

Універсітэт імкнецца забяспечыць месцамі навучання як мага болей выдатных студэнтаў з усяго свету. Штогод прызначаюцца міжнародныя стыпендыі для паслядыпломных даследаванняў у аспірантуры, на якія могуць падацца ўсе замежныя студэнты любой дысцыпліны, прапанаванай ва ўніверсітэце Ўорыка.

Для падачы заяўкі неабходна:

  • запоўніць анлайн-форму;
  • расшыфраваць папярэднія і / або бягучыя даследванні;
  • далучыць два рэкамендацыйныя лісты.

Каб атрымаць стыпендыю, кандыдаты мусяць стаць PhD-кандыдатамі ва ўніверсітэце Уорыка да кастрычніка 2018 года і ўжо мець год навучання на адной з праграм аспірантуры.

Фінансавя ўмовы

Кожны стыпендыят атрымае фінансавую падтрымку, якая аплоціць навучанне ва ўніверсітэце (20 730 фунтаў стэрлінгаў). Да таго ж – стыпендыю памерам 14 900 фунтаў на год. Працягласць навучання – 3,5 гады.

Дэдлайн – 19 студзеня 2018 г.

Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы.

***

Пра досвед навучання па стыпендыі можна даведацца ў інтэрв’ю з Яўгенам Прэйгерманам.