Стыпендыя на навучанне ў Інданэзіі

Стыпендыяльная праграма Kemitraan Negara Berkembang прапануе фінансавую падтрымку студэнтам, якія жадаюць вучыцца ў Інданэзіі.

Атрымаць стыпендыю могуць кандыдаты, якія жадаюць вучыцца ў адным з 16 універсітэтаў Інданэзіі ў галіне гуманітарных, сацыяльных, прыродазнаўчых навук, інжынерыі, педагогікі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца грамадзянінам адной з краін, што развіваюцца (Беларусь ёсць у гэтым пераліку);
  • узрост – да 35 гадоў;
  • мець ступень бакалаўра;
  • не мець ступені магістра;
  • ведаць ангельскую мову (TOEFL – 500, IELTS – 5 ці эквівалент).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя будзе выплочвацца на працягу 36 месяцаў. Яна ўключае аплату навучання, пражывання, даследавання, падрыхтоўчых курсащ, курсащ па вывучэнні інданэзійскай мовы, медыцынскай страхоўкі і авіяпералёту. Таксама па прыбыцці студэнт атрымае 1 000 000 DR.

Заяўку на ўдзел можна падаць да 30 траўня ўключна. З пералікам неабходных дакументаў можна пазнаёміцца тут.