Стыпендыя на вучобу ў Кітаі

Міністэрства гандлю Кітая прапануе стыпендыю MOFCOM для ўмацавання сувязей паміж Кітаем і іншымі краінамі.

Стыпендыю можна атрымаць на навучанне ў магістратуры (2-3 гады) альбо ў аспірантуры (3-4 гады). Мова навучання – ангельская альбо кітайская.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам любой краіны свету, апроч самога Кітая;
  • мець дыплом бакалаўра для навучання ў магістратуры / дыплом магістра для навучання ў аспірантуры;
  • узрост – да 45 гадоў;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні IETS 6.0 альбо кітайская на ўзроўні HSK level 4 (score180).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт навучання, пражыванне ў кампусе, медыцынскую страхоўку, авіяпералёт у абодва бакі, а таксама выплаты (405 даляраў – магістрантам, 520 даляраў – аспірантам).

Неабходныя дакументы:

  • скан альбо фотакопія дыплома;
  • скан альбо фотакопія ведамасці з адзнакамі;
  • план навучання альбо даследавання (не менш за 400 словаў);
  • скан альбо фотакопія тэста, які падцвярджае ўзровень валодання мовай;
  • скан альбо фотакопія пашпарта.

Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.

Падрабязнасці – тут.