Стыпендыя на вучобу ў магістратуры/аспірантуры Кітая

Універсітэт Qingdao University прапануе поўную стыпендыю замежным студэнтам магістратуры і аспірантуры.

Мэта стыпендыяльнай праграмы – прыцягнуць замежных студэнтаў на навучанне і правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэце.

Мова навучання – ангельская.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • студэнты і студэнткі, якія не маюць кітайскага грамадзянства;
  • узрост – 18-40 гадоў;
  • мець добрае здароўе;
  • студэнты не могуць атрымліваць ніякіх іншых стыпендый або грантаў.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая заяўка;
  • суправаджальны ліст на ангельскай альбо кітайскай (досвед працы і навучання, планы на будучыню);
  • дыпломы і сертыфікаты.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя аплочвае поўны кошт навучання, пражыванне ў кампусе ўніверсітэта, штомесячную дапамогу на пражыванне і медыцынскую страхоўку.

Дэдлайн – 20 траўня 2018 года.

Матэрыялы можна падаць трыма спосабамі:

  • праз электронную пошту – wangfang@qdu.edu.cn;
  • па пошце: International Students Office, Qingdao University, 308 Ningxia Road, Qingdao, 266071, China Tel: (86) 532-85953863 і непасрэдна ў офісе ўніверсітэта.

Паводле by.odb-office.eu