Стыпендыя на вучобу ў Вугоршчыне

Урад Вугоршчыны прапануе стыпендыю на навучанне ў бакалаўрыяце, магістратуры, аспірантуры.

Стыпендыяльная праграма The Stipendium Hungaricum Scholarship Programme мае на мэце прыцягнуць таленавітых студэнтаў у вну Вугоршчыны. На дадзены момант 41 універсітэт прымае замежных студэнтаў па гэтай праграме.

Атрымаць стыпендыю могуць студэнты як вочнай, так і завочнай формы навучання.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне (месца ў інтэрнаце ці фінансавую кампенсацыю ў памеры 40 тысяч HUF за ўвесь перыяд навучання), медыцынскую страхоўку і штомесяцовыя фінансавыя выплаты: каля 130 еўра – для студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры; каля 450 еўра – для студэнтаў аспірантуры.

Для таго каб атрымаць стыпендыю, неабходна запоўніць заяўку і даслаць неабходныя дакументы да 16 лютага 2018 года.

Падрабязнасці ёсць па спасылцы.