Стыпендыя на вучобу ў японскай магістратуры

Стыпендыя Graduate School of Science Scholarship for International Students (GSS Fellowship) дае магчымасць замежным студэнтам і студэнткам атрымаць ступень магістра ў Японіі.

Мэта стыпендыі – падтрымаць фінансава замежных студэнтаў, якія абавязаны аплочваць сваё навучанне, а таксама павялічыць колькасць замежных студэнтаў у Японіі.

Дакументы прымаюцца 2 разы на год:

  • 1 – 31 кастрычніка 2017 – навучанне з красавіка 2018 года;
  • 1 красавіка – 1 траўня 2018 – навучанне з верасня 2018 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • стыпендыю могуць атрымаць замежнікі, якя паступілі на навучанне на адну магістарскіх праграм – Graduate School of Science;
  • навучанне можа пачынацца з красавіка 2018 або з верасня 2018;
  • у прыярытэце студэнты праграмы University of Tokyo Research Internship Program;
  • кандыдаты, якія ўжо знаходзяцца ў Японіі, не могуць прэтэндаваць на стыпендыю.

Каб падаць заяўку, неабходна напісаць заяўку на атрыманне стыпендыі і далучыць да яе рэкамендацыйны ліст.

Дакументы неабходна адправіць на паштовы адрас:

International Liaison Office Graduate School of Science,
the University of Tokyo Room 101,
Faculty of Science Bldg. 1
7-3-1, Hongo Bunkyo-ku Tokyo 113-0033 JAPAN

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары прапануюць штомесячную стыпендыю памеры 150 000 йен.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас ilo.s@gs.mail.u-tokyo.ac.jp.