Стыпендыя Садружнасці СІМО

Праграма Садружнасцi CIMO адкрыта для маладых дактарантаў з усiх краiн свету i ўсiх акадэмiчных напрамкаў.

Стыпендыя CIMO з’яўляецца хутчэй “start-up”-грантам. Па заканчэннi 12-цi месячнага перыяду, паўстане неабходнасць забеспячэння iншай крынiцы фiнансавання вучобы i даследавання.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Прыарытэтная цэлевая група – студэнты-дактаранты, якія будуць працаваць над сваiм даследаваннем у адным з фiнскiх унiверсiтэтаў. Заяўкi навукоўцаў з iншых унiверсiтэтаў могуць быць разгледжаны толькi разам з рэкамендацыйным лiстом пэўнага фiнскага ўнiверсiтэта;
  • Тэрмін рэзідэнціі ў Фінляндыі павінен быць не больш за 1 год да пачатку праграмы.

УВАГА! Толькi пэўны ўнiверсiтэт Фiнляндыi можа выступаць у ролi аплiканта стыпендыi.

Фінансавыя ўмовы:

Штомесячны памер стыпендыi складае €1500 (разлiчаны на пакрыццё штомесячных выдаткаў на аднаго чалавека). Выдаткi на пераезды пакрываюцца асобна.

Працяласць стыпендыі – ад 3 да 12 месяцаў.

Дэдлайн падачы заявак – мінімум за 5 месяцаў да пачатку адпаведнай стыпендыі.