Стыпендыя Вацлава Гаўла падвучыць у Празе

437

Радыё “Свабода” сумесна з Мністэрствам замежных спраў Чэхіі прапануе журналістам стыпендыяльную праграму ў Празе (Чэхія).

Стыпендыя імя Вацлава Гаўла прызначана для журналістаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі.

Мэта стыпендыяльнай праграмы – падтрымка памкненняў журналістаў з краін, якім не стае свабоды слова, да плюралізму і прафесійнага выканнання абавязкаў. Прэмія носіць імя былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла, які верыў у трансфармацыйную ролю журналістыкі ў выкліках тыраніі.

Абраныя кандыдаты пройдуць стажыроўку ў моўных сервісах радыёстанцыі RFE/RL у Празе – з 1 лістапада 2016 па 30 чэрвеня 2017 года.

Удзельнікі атрымаюць магчымасць набыць новыя навыкі, удасканаліць майстэрства рэпартажу і падрыхтоўкі мультымедыйных матэрыялаў і г.д. Для гэтага яны мусяць выдатна валодаць ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Журналісты атрымаюць штомесячную стыпендыю, арганізатары аплочваюць страхоўку і транспартныя выдаткі на вандроўку ў Прагу (у абодва бакі).

Заяўка ўключае:

  • персанальныя звесткі;
  • асабістую заяву;
  • узоры прац;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты;
  • CV;
  • “Ліст да Вацлава Гаўла”;
  • копію сертыфіката-падцверджання валоданнем ангельскай мовай (пажадана).

Сабраныя дакументы неабходна даслаць на е-мэйл HavelFellowship@rferl.org. Падрабязнасці – тут.

Дэдлайн – 6 чэрвеня 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu