Стыпендыя Еўрапейскай школы ўсходняга партнёрства ў Тбілісі

Стыпендыяльная праграма сярэдняй адукацыі запрашае да ўдзелу ў Еўрапейскай школе Ўсходняга партнёрства 2019-2020 у Тбілісі.

Дыпломная праграма “Міжнароднага бакалаўрыята” прапануе комплексны і інтэнсіўны двухгадовы акадэмічны курс з магчымасцю спецыялізацыі па еўрапейскай праблематыцы. Пад кіраўніцтвам і пры падтрымцы Генеральнага сакратарыята еўрапейскіх школ курсы гуманітарных навук, моў і літаратуры, мастацтваў і гісторыі прыведзены ў адпаведнасць з курсамі “Еўрапейскага бакалаўрыята” і дапоўнены ярка выражаным еўрапейскім зместам.

Выпускнікі двухгадовага курса атрымаюць дыплом “МІЖНАРОДНЫ БАКАЛАЎРЫЯТ” (IB) са спецыялізацыяй па еўрапейскай праблематыцы, які прызнаецца больш чым дзвюма тысячамі ўніверсітэтаў у 75 краінах. Пасля заканчэння стыпендыяльнай праграмы навучэнцы таксама могуць падаць свой дыплом у дзяржаўныя ведамствы сваёй краіны для атрымання афіцыйнага пацвярджэння аб эквівалентнасці.

Фінансавыя ўмовы:

Навучэнцы будуць пражываць у інтэрнаце на тэрыторыі “Новай школы”. Большасць асноўных расходаў на пражыванне пакрываецца стыпендыяй, таму студэнтам неабходна будзе аплачваць толькі кошт свайго адзення і дадатковых мерапрыемстваў, які не мяркуецца аплачваць за кошт стыпендыі.

Як падацца:

У працэсе падачы заявы кандыдаты павінны падаць форму аб згодзе бацькоў (для непаўнагадовых), пасведчанне аб нараджэнні, спіс адзнак за папярэдні навучальны год (гады) на англійскай мове альбо ў перакладзе на англійскую мову з натарыяльнай запэўненнем. Асобы, якім прысвойваецца стыпендыя, павінны мець пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні і спіс адзнак.

Больш інфармацыі пра Еўрапейскую школу Ўсходняга партнёрства 2019-2020 у Тбілісі шукайце тут (даступна апісанне праграмы па-беларуску).