Стыпендыяльная праграма для моладзевых лідараў у Вялікабрытаніі

Фонд John Smith Trust прапаноўвае інтэнсіўную чатырохтыднёвую сэрыю сэмінараў, дэбатаў, сустрэч і візытаў у Вялікабрытаніі пры падтрымцы ментараў.

Калі: вясна 2018 года.
Дзе: Вялікабратынія.

Удзельнікі змогуць:

  • паразмаўляць з брытанскімі экспертамі і чыноўнікамі;
  • атрымаць прафесійны досвед у сферах палітыкі, грамадзянскай супольнасці, кіравання, мэдыя і бізнэсу;
  • развіць лідарскія здольнасці.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • лідарскія здольнасці і ініцыятыўнасць;
  • свабоднае валоданне ангельскай мовай;
  • узрост удзельнікаў /ніц: 25 – 35 гадоў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 лістапада 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.