Стыпендыяльная праграма для праваабаронцаў у Нідэрландах

Justice and Peace Netherlands сумесна з T.M.C. Asser Institute распачынаюць прыём заявак на стыпэндыяльную праграму для праваабаронцаў.

Калі: верасень – снежань 2018 года.
Дзе: Гаага, Нідэрланды.

Да ўдзелу запрашаюцца праваабаронцы, якія хочуць праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне правоў чалавека, міжнароднага і еўрапейскага права.

Стыпендыят будзе праводзіць навукова-даследчую працу і возьме ўдзел у дзейнасці інстытута, а таксама можа выступаць у публічных імпрэзах, лекцыях, дыскусіях.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, страхаванне, візу і авіябілет у Нідэрланды, а таксама выплачваюць штомесяц стыпендыю.

Дэдлайн падачы заявак – 11 чэрвеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.