Стыпендыяльная праграма Пражскага грамадзянскага цэнтра 2020 абвяшчае набор

Стыпендыяльная праграма Пражскага грамадзянскага цэнтра 2020 прапануе даследчыкам/цам, актывістам/кам і журналістам/кам, якія займаюцца грамадзянскім актывізмам і сацыяльнымі праблемамі ў краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, трохмесячную даследчыцкую стыпендыю з поўным фінансаваннем.

Чаго чакаюць:

Кандыдаты павінны мець грунтоўны, дакументальна пацверджаны досвед работы ў грамадзянскім сектары або журналістыцы, які дазволіць ім паспяхова рэалізаваць трохмесячны праект.

Тэрміны:

  1. Пачатак лютага — канец красавіка 2020 г.
  2. Пачатак траўня — канец ліпеня 2020 г.
  3. Сярэдзіна верасня — пачатак снежня 2020 г.

Што можна зрабіць у межах праграмы:

  • Даследаваць выклікі, магчымасці і тэндэнцыі, якія ўплываюць на грамадзянскую супольнасць і правы чалавека ў вашай краіне ці рэгіёне;
  • Напісаць кнігу, вучэбны дапаможнік, стратэгію або аналітычную працу, якія прынясуць карысць людзям і/або грамадзянскай супольнасці ў вашай краіне;
  • Стварыць канцэпцыю новага праекту і прыступіць да яго рэалізацыі.

Умовы:

Пражскі грамадзянскі цэнтр пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з удзелам у стыпендыяльнай праграме, у тым ліку праезд, візу, выдаткі на пражыванне і жыллё. У стыпендыятаў/к таксама ёсць магчымасць карыстацца агульнай офіснай прасторай з доступам да інтэрнэту і ўмовамі для правядзення сустрэч.

Як падацца:

  • Крок 1: запоўніць форму заяўкі;
  • Крок 2: адпраўце сваё рэзюмэ ў фармаце pdf на электронны адрас fellowships@praguecivilsociety.org;

Апошні тэрмін: 30 верасня 2019 года.

Больш інфармацыі пра Стыпендыяльную праграму Пражскага грамадзянскага цэнтратут.