Стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай Рэспублікі распачынае прыём заявак на праграму стажыровак у ВНУ і навукова-даследчых арганізацыях Славакіі для замежных магістрантаў, аспірантаў, выкладчыкаў ВНУ і навуковых супрацоўнікаў.

Працягласць стажыроўкі залежыць ад профіля кандыдата. На стыпендыю могуць прэтэндаваць:

  • студэнты ВНУ, якія навучаюцца ў магістратуры па-за межамі Славаччыны. Працягласць стажыроўкі: 1-3 семестра;
  • аспіранты. Працягласць стажыроўкі: 1-10 месяцаў;
  • выкладчыкі ВНУ, якія выкладаюць за мяжой Славацкай Рэспублікі і якіх запросіць адзін з грамадскіх, прыватных ці дзяржаўных ВНУ Славаччыны на лектарскую стажыроўку або правядзенне навукова-даследчай / мастацкай працы. Працягласць стажыроўкі: 1-10 месяцаў.

Фінансавыя ўмовы

Памер штомесячнай стыпендыі складае:

  • 350 еўра для студэнтаў;
  • 580 еўра для аспірантаў;
  • 580 еўра для выкладчыкаў ВНУ / навукова-даследчых супрацоўнікаў ці супрацоўнікаў у сфэры мастацтва;
  • 850 эўра для выкладчыкаў ВНУ з досведам / старэйшых навукова-даследчых супрацоўнікаў / супрацоўнікаў у сферы мастацтва;
  • 1000 эўра для супрацоўнікаў са званнем кандыдата навук і адначасова з досведам працы ў якасці выкладчыка ВНУ, навукова-даследчага супрацоўніка або супрацоўніка ў сфэры мастацтва (з 10-гадовым досьведам).

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 красавіка 2017 года (да 16.00 CET).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.