Стыпендыя для беларусаў у Чэхіі

Западначэшскі універсітэт (ZČU) у Пльзэні прапануе стыпендыі для навучання па праграме INTERSTUD. Падаць папярэднюю заяўку (PAF) можна да 30 лістапада 2017 года на сайце універсітэту. Пры дастатковай колькасці заяўнікаў суразмова з імі пройдзе ў Мінску.

Стыпендыя прызначана для студэнтаў, якія жадаюць праходзіць навучанне на чэшскай мове па поўных праграмах (бакалаўрскіх і магістарскіх) на наступных факультэтах Западначэшскага універсітэта:

  • Факультэт прыкладных навук,
  • Электратэхнічны факультэт,
  • Філасофскі факультэт,
  • Педагагічны факультэт,
  • Машынабудаўнічы факультэт,
  • Факультэт дызайну і мастацтваў імя Ладзіслава Сутнара.

Памер стыпендыі – 5000 крон у месяц. Дадзеная сума, у залежнасці ад паспяховасці і выканання правілаў навучання, можа быць паніжана або павышана.

Студэнты, якія былі залічаны ў ЗЧУ і атрымалі стыпендыю INTERSTUD, праходзяць трохмесячны інтэнсіўны курс чэшскай мовы. Курс чэшскай мовы бясплатны і праходзіць у ЗЧУ ў Пльзэні.

Падаць папярэднюю заяўку (PAF) і даведацца падрабязнасці пра стыпендыю можна да 30 лістапада 2017 года на сайце 

Кантакты праграмы INTERSTUD:

  • Міжнародны аддзел: Bc. Lenka Porazilová,  porazilo@rek. zcu.cz, +420 377 635 767
  • Кансультант па праграме INTERSTUD: Ing. Vlastimil  VACEK, CSc.,  vacek@kme.zcu.cz, +420 377 632 334
  • Каардынатар курсу чэшскай мовы: Mgr. Michal Vaněk,  vanek99@ujp.zcu.cz, +420 37763 5213