Судакрануць міжнародную супольнасць у Рызе

Riga Graduate School of Lаw у кааперацыi з Мiнiстэрствам замежных спраў Латвii запрашае на адмысловую адукацыйную праграму.

Праграма вітае службовых асоб, прадстаўнiкоў грамадскай i акадэмiчнай супольнасцi краiн Усходняга Партнёрства.

Мэта праграмы – адмысловая падрыхтоўка спецыялістаў, якая будзе карыснай для мiжнароднай супольнасці, у тым ліку Еўразвязу, краiнам Усходняга Партнёрства, Цэнтральнай Азii i Заходнiх Балкан.

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна падрыхтаваць наступныя дакументы:

  • матывацыйны лicт;
  • характарыстыку актуальнай працоўнай дзейнасцi (мэты i задачы);
  • CV (2-3 гады працоўнага вопыта абавязкова);
  • копii ўнiверсiтэцкага дыплома i iншых пасведчанняў;
  • рэкамендацыйны лiст ад актуальнага працадаўцы;
  • падцверджанне, что кандыдат валодае ангельскай мовай.

Дакументы дасылаюцца праз анлайн-платформу.

Праграма стартуе 11 красавіка 2016 г.

Фiнансавыя ўмовы

З улiкам таго, што ўдзельнікі будуць наведваць усе мерапрыемствы адукацыйнай праграмы, яны вызваляюцца ад дадатковых фiнансавых выдаткаў. Арганізатары кампенсуюць кошты даезду ў Рыгу і дадому, а таксама аплочваюць пражыванне цягам 12 тыдняў. У дадатак да гэтага кожны ўдзельнік атрымае штодзённую фінансавую падтрымку.

Дэдлайн – 25 студзеня 2016 г.