Судовая сістэма Беларусі за 3 гадзіны: анлайн-курс

Якія бываюць у Беларусі суды? Што такое справядлівы суд? Хто можа трапіць на
судовыя паседжанні і ці варта гэта таго? Праваабарончая арганізацыя Human Constanta распрацавала анлайн-курс «Суды ў Беларусі і як за імі назіраць».

Вам дакладна спатрэбіцца гэты курс, калі вы:
● пачынаеце вывучаць права і хочаце ўбачыць рэальны судовы працэс
самастойна;
● валанцёрыце ў праваабарончых арганізацыях і вам трэба больш ведаў;
● сутыкаліся з судовымі працэсамі і хочаце капнуць глыбей;
● хочаце ведаць, як функцыянуюць дзяржаўныя ворганы.

Навошта гэты курс?
Суды – гэта частка дэмакратычнага грамадства. Яны працуюць для нас, і нашыя
падаткі ідуць на іх функцыянаванне. Мы прапануем даведацца бліжэй, як усё гэта
ўладкавана. Для гэтага зусім не патрэбны дыплом аб юрыдычнай адукацыі! У курсе
можна атрымаць як агульную тэарэтычную інфармацыю, так і мноства практычных
навыкаў, якія дапамогуць прыходзіць у суды і разумець, што адбываецца. Таксама гэта
добры пачатак для ўзаемадзеяння з праваабарончымі арганізацыямі і рэгулярнага
маніторынгу судоў па распрацаванай метадалогіі.

Структура курса:
Курс складаецца з 6 модуляў:
1. Уводны;
2. Што такое справядлівы суд? Міжнародныя стандарты правоў чалавека;
3. Судовая сістэма ў Беларусі;
4. Назіранне за судамі і маніторынг;
5. Прыклады працэсаў для назірання;
6. Практычныя парады па назіранні.

У модулях ёсць невялікія відэа-матэрыялы ў форме лекцый, інтэрв’ю і парадаў, тэксты
для чытання, спасылкі на дадатковую літаратуру і тэсты для самакантролю. Таксама
вы можаце камунікаваць з распрацоўшчы_цамі курсу і іншымі слухач_камі ў телеграм-
чаце і атрымаць вопыт практычнага назірання.

Усяго курс зойме каля 3 гадзін.

Курс дасяжны на платформе Лятучага універсітэта www.dp.fly-uni.org.