Сумесная летняя школа Беларусь-Нямеччына

Праграма DAAD Sommerschulen запрашае студэнтаў і магістрантаў беларускіх універсітэтаў прыняць удзел у летняй школе “Беларусь паміж Усхдам і Захадам: у пошуках свайго шляху”.

Калі: 20 жніўня – 3 верасня 2017 года.
Дзе: Мінск.

У праграме:

  • семінары і сустрэчы з дыпламатамі, палітыкамі і экспертамі;
  • экскурсіі ў дзяржаўныя ўстановы, на беларускія і замежныя прадпрыемствы (Брэст і Магілеў уключна);
  • багатая культурная праграма;
  • мжкультурны дыялог з удзельнікамі з Нямеччыны.

Каму будзе найбольш цікава?

Актыўным студэнтам/кам і магістрантам/кам, якія добра ведаюць нямецкую і/альбо ангельскую мову, а таксама навучаюцца па наступных спецяльнасцях:

  • палітыка;
  • усходнееўрапейскія даследаванні;
  • міжнародныя зносіны;
  • гісторыя;
  • эканоміка;
  • славістыка.

Праграма запрашае навучэнцаў і іншых спецыяльнасцей.

Працоўныя мовы: ангельская і нямецкая.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак – 50 BYN. Удзельнікі, якія жывуць не ў Мінску, атрымаюць месца ў інтэрнаце. Экскурсіі і жыллё ўваходзяць у арганізацыйны ўнёсак.

Как падацца?

Усім ахвотным трэба даслаць форму заяўкі, CV і матывацыйны ліст (1 старонка) на e-mail ifd@bsu.by.

Дэдлайн падачы заяўкі – 23 ліпеня 2017 года.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў Інстытут нямецкіх даследаванняў БДУ: ifd@bsu.by, тэл. +375 (17) 209 59 90. Кантактныя асобы: Дар’я Кучынская і Уладзімір Ціханаў. 

Больш падрабязнасцей па спасылцы.