Сумесная сесія моладзевага парламента ў Вільні

Еўрапейскі моладзевы парламент (EYP) запрашае на сумесную выбарчую канферэнцыю EYP Літвы і Беларусі пад агульнай назвай LINE.

Калі: 4-7 лістапада 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Сесія збярэ маладых актыўных людзей з усёй Еўропы, якія зацікаўлены ў атрыманні міжнароднага досведу і ведаў, пашырэнні кругагляду і новых знаёмствах. Мотта сесіі – “а border is just another LINE to cross” – паспрабуе данесцi да ўдзельнiкаў iдэю таго, што межы iснуюць толькi ў нашых галовах.

Праграмма мерапрымства ўключае:

  • цімбілдзінг;
  • працу ў камітэтах над актуальнай праблемай развіцця Еўропы;
  • генеральную асамблею, падчас якой адбудуцца дэбаты па напісаных рэзалюцыях;
  • ннасычаную штодзённую культурную праграму.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – ад 16 да 25 гадоў;
  • наяўнасць персанальнага пашпарта для вандроўкі;
  • добры ўзровень ангельскай мовы (працоўная мова);
  • зацікаўленасць ў самаразвіцці, нефарамальнай адукацыі, вырашэнні найбольш сур’ёзных бягучых праблем у Еўропе;
  • наяўнасць досведа ўдзелу ў мерапрыемствах EYP не патрэбна.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел у мерапрыемстве складае 15 еўра. Арганізатары забяспечваюць жыллё, харчаванне і візавую падрымку. Выдаткі на праезд пакрываюцца цалкам.

Дэдлайн – 10 жнiўня, 23:59 ЕЕT.

Па пытаннях звяртайцеся на е-адрас lineparticipants@eyp.lt

Больш інфармацыі можна знайсці на афіцыйным сайце ЕМП ды на старонцы Сесіі ў Фэйсбуку.