Супердзяўчаты wanted!

Forum SYD (Швецыя) і Міжнародны Рэспубліканскі Інстытут (IRI) прапануюць актывісткам узяць удзел у курсе “Пашырэнне рэпрэзентатыўнасці і магчымасцей жанчын у арганізацыях грамадзянскай супольнасці і палітычных партыях”.

У праграме:

  • адукацыйныя семінары (гендарная роўнасць, дыскрымінацыя, лідарства);
  • разработка і рэалізацыя міні-праектаў.

Профіль удзельніцы курса:

  • жанчыны ва ўзросце ад 22 да 35 гадоў;
  • супрацоўніцы, валантэркі палітычных партый і/ці аб’яднанняў грамадзянскай супольнасці;
  • зацікаўленасць гендэрнай тэматыкай;
  • матывацыя і магчымасць мець удзел ва ўсіх этапах праграмы.

Фінансавыя ўмовы:

Выдаткі на праезд, вучэбную праграму, пражыванне, харчаванне і візу пакрываюцца арганізатарамі. Удзельнікі самастойна аплочваюць страхоўку і рыхтуюць дакументы на візу.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 студзеня 2016 года.

Больш падрабязнасцей на старонцы праграмы.