Супергарачыя стажыроўкі ў ЗША і Калумбіі

Некамерцыйная арганізацыя Atlas Corps запрашае на гадавыя прафесійныя стажыроўкі ў ЗША, Калумбію і прапануе стыпендыі.

Набор практыкантаў адбываецца тры разы на год.

Удзельнікі праграмы пройдуць стажыроўку ў некамерцыйных арганізацыях, якія адпавядаюць іх досведу. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі любых краінаў і нацыянальнасцей.

Патрабаванне да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра альбо спецыяліста;
  • досвед працы ў адпаведнай галіне ў некамерцыйных і сацыяльных установах – 2 і больш гадоў;
  • доброе валоданне ангельскай мовай (ангельскай і гішпанскай для ўдзелу ў калумбійскім праекце);
  • узрост – да 35 гадоў;
  • намер вярнуцца дадому пасля сканчэння стажыроўкі.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае страхаванне, трэнінгі, якія арганізуе Atlas Corps, авіяпералёт, кошт візы. Апроч гэтага, кожны стыпендыят будзе атрымліваць штомесяцовую стыпендыю.

Дэдлайн – 15 ліпеня для пректу ў ЗША і 30 кастрычніка – для стажыроўкі ў Калумбіі.

Падаць заяўку можна на афіцыйным сайце Atlas Corps.