Супернезвычайная артыстычная вандроўка

Sound Development City шукае артыстаў з усяго свету і запрашае на 3-тыднёвую вандроўку ў Мадрыд і Касабланку.

Падарожжа прадставіць магчымасць развіцца, паэксперыментаваць, паспрабаваць сябе ў нечым новым. Арганізатары шукаюць адмысловыя прапановы і праекты, якія можна ўвасобіць за гэтыя тры тыдні.

Перыяд – 5-26 верасня 2016 года. Лакацыі – Мадрыд (Гішпанія) і Касабланка (Марока).

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • артысты з усяго свету, якія працуюць у любой галіне;
  • артысты, якія вылучаюцца даследніцкім мысленнем;
  • творчыя людзі, якія змогуць выкарыстаць экспедыцыю ў інавацыйных мэтах;
  • кандыдаты, якія паказваюць адкрытасць да супрацы і міждысцыплінарную зацікаўленасць.

Фінансавыя ўмовы

Sound Development City аплочвае транспартныя і штодзённыя выдаткі ўдзельнікаў, а таксама прадстаўляе ўсё неабходнае для ўвасаблення праекту.

Як падацца

Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анкету на сайце. Да заяўкі неабходна далучыць:

  • апісанне праекту;
  • СV;
  • партфоліа ў фармаце pdf;
  • кароткае відэа.

Задаць пытанні і даведацца падрабязнасці можна па электроннай пошце info@sound-development-city.com.

Дэдлайн – 11 красавіка 2016 года.