Суперпраграма для беларусаў ад Google

Каманда Google у СНД запускае праграму навучання для студэнтаў “The  Graduate”.

“The  Graduate” – гэта праграма падрыхтоўкі спецыялістаў з Беларусі і Казахстану ў сферы інтэрнэт-маркетынгу. Навучанне адбываецца пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў і сертыфікаваных трэнераў Google.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і выпускнікі ВНУ.

У праграме варта ўдзельнічаць, каб…

  • вывучыць digital разам з камандай Google і стаць экспертам у сферы інтэрнэт-маркетынгу;
  • стварыць уласны праект і атрымаць досвед працы з рэальным бізнэсам;
  • атрымаць найлепшы вынік і прайсці стажыроўку ў адной з вядомых кампаній краіны.

Структура праграмы:

  • трэнінгі і майстар-класы (люты-сакавік);
  • удзел у Global Marketing Challenge (сакавік-красавік);
  • выкананне практычнага задання (красавік);
  • стажыроўка (ліпень – верасень).

Стаць удзельнікам праграмы можна наўпрост зараз – па спасылцы.

Дэдлайн – 20 студзеня. Для студэнтаў – да пачатку праграмы (а гэта 28 студзеня).