Сустрэцца з Адукацыяй на фэсце пад Вілейкай

25-26 жніўня на маляўнічым хутары каля вёскі Навасады (Вілейскі раён) адбудзецца адукацыйна-культурніцкі фестываль “Дом у возера”.

Сярод разнастайнай праграмы фестывалю будзе і інтэрактўная лекцыя ад каманды Адукацыя.Інфо пра адукацыйныя магчымасці ў Беларусі і за мяжой.

Праграма фестываля:

24 жніўня

  • 17.00-19.00 – заезд наведвальнікаў фестываля
  • 20.00-22.00 – кінапрагляд і абмеркаванне
  • 22.30-23.00 – назіранне за зорным небам у тэлескоп (пры добрым надвро’і)

25 жніўня

  • 06.00-11.00 – турнар рыбаловаў
  • 12.30 и 17.00 – выстава Сяргея Шыла «Мы ў соцыуме»,
  • 13.00-13.45 – лекцыя Ганны Севярынец «Быць настаўнікам і заставацца чалавекам»
  • 14.00-14.45 – лекцыя Алены Васкрасенскай “Чаму простыя правілы шчаслівага жыцця не працуюць”
  • 15.00-15.45 – лекцыя Вальгі Угрыновіч “Рамесніцтва як прафесія”
  • 16.00-16.45 – інтарактыўная лекцыя партала Адукацыя.info пра магчымасці навучання ў Беларусі і за мяжой
  • 17.00-19.00 – праект «Жывая бібліятэка»,
  • 19.00-20.00 – гадзіна аўтарскай паэзіі,
  • 20.00-22.00 – музычны канцэрь,
  • 22.00-23.00 – танцы (этнаграфічны клуб KOLA).

26 жніўня

  • 09.00-11.00 –сняданак,
  • 11.00-13.00 – ад’езд гасцей фестываля

Акрамя гэтага, наведвальнікі змогуць паспрабаваць прысмакі ад мясцовых павароў, паўдзельнічаць у плэнэры мастакоў, пагуляць у валейборл, футбол, экалагічныя гульні і наведаць фотавыставу.

На месцы фестываля будзе арганізаванае намётавае мястэчка для тых, хто пажадае застацца на ўсе тры дні с 24 па 26 жніўня.

Уваход на фестываль вольны.