Сустрэча аматараў музыкі ў Францыі

23-31 жніўня ў французскім горадзе Савэрн адбудзецца сустрэча народных спевакоў і музыкаў з Францыі, Беларусі, Украіны, Нямеччыны і Польшчы.

Сустрэча адбудзецца ў межах праекту “Tumbalalaika”, які фінансуецца праграмай Эразмус+.

Лакацыя – Савэрн, Францыя.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі прэзентуюць уласную краіну, падзеляцца выкананнем народнай творчасці і навучаць адзін аднога традыцыям сваіх продкаў, паглыбяць веды пра гісторыю краін-удзельніц.

У сустрэчы возьмуць удзел 14 чалавек ад фонду “Добрая воля” ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.

Умовы ўдзелу:

  • узрост – 14-25 гадоў;
  • наяўнасць шэнгенскай візы ці самастойнае афармленне візы (7 людзям вернуць грошы за іх атрыманне);
  • валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Рэгістрацыйны ўнёсак складае 40 еўра. Удзельнікам кампенсуюцца выдаткі на праезд (да 170 еўра), забяспечваюцца пражыванне і харчаванне.

Усім ахвотным далучыцца да сустрэчы неабходна да 22 красавіка даслаць на адрас prygne4any@gmail.com ліст (у тэме пазначце “Францыя: тумбалалайка”) з наступнай інфармацыяй:

  • імя, прозвішча;
  • узрост (дата нараджэння);
  • род дзейнасці (навучальная ўстанова);
  • кароткае апісанне, чаму жадаеце паехаць (матывацыя);
  • тэлефон для сувязі;
  • горад пражывання;
  • наяўнасць візы.

Арганізатары звяжуцца з абранымі асобамі.