Сустрэча пра камандную анлайн-працу

Фаланстэр запрашае на наступны мітап Гік-каміт, прысвечаны тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн праз асяроддзе trello.com

Сустрэча можа быць карысна:

  • грамадскім арганізацыям, якія пачынаюць пашыраць сваю працу анлайн,
  • актывістам, для каардынацыі дыстанцыйнай каманды,
  • айціваланцёрам, якія хочуць больш даведацца пра scrum і kanban падыходы ў распрацоўцы праграм.

План сустрэчы

  • Анлайн роля праектнага мэнэджэра Лічбавай майстэрні.
  • Асноўныя функцыі Trello для праектнага мэнэджэмэнта.
  • Разглядаем магчымасці картак.
  • Інтэграцыя з трэцімі сэрвісамі (slack, github, zapier).
  • Гарачыя клавішы ў трэла.
  • Эканомім час. Шаблоны вывучэння, або як наладзіць працэс.
  • Эканомім час. Шаблоны праектаў, або ўзорныя дошкі.
  • Разглядаем дошкі рэальных праектаў (Градка, Ліга, Майстэрня).
  • Карысныя крыніцы для далейшага вывучэння.
  • Блок “Пытанні-адказы”

Дата: 17 лютага
Пачатак: 10:50

Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістраваццa