Сустрэча з Iншымі на Жывой Бібліятэцы

Супольнасць Жывая Бібліятэка запрашае на сваё мерапрыемства, каб паказаць разнастайнасць грамадства і пазнаёміць удзельнікаў з Іншымі.

Калі: 8 красавіка 2017 года, 13:00 – 18:00.
Дзе:  Галерэя ТUT.BY (9 паверх), пр.Дзяржынскага, 57 (ст.м. Міхалова). Памяшканне абсатлявана пандусам і ліфтам, маецца паркоўка для аўто, можна знайсці месца для ровара.

Жывая Бібліятэка дае магчымасць паразмаўляць з Іншымі, зусім не падобнымі людзьмі, паспрабаваць іх пачуць і зразумець.

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на пытанні ўдзельнікаў. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае нязвыклае веравызнанне. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: чалавек прыходзіць, атрымлівае картку чытача, запісвае ў бібліятэкара “кніжку”, якую хоча пачытаць, і пачынае “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Уваход вольны, але патрабуецца прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце альбо па спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі –  6 красавіка, 23.59. Усе зарэгістраваныя чытачы 7 красавіка атрымаюць электронную версію поўнага каталога кніг.

Жадаючым стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанаваць сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці самім стаць “кнігамі” можна пісаць у сацыяльных сетках альбо на human.library.belarus@gmail.com.