Сустрэча з літоўскім фатографам

16 кастрычніка Галерэя сучаснага мастацтва Ў запрашае на адкрытую сустрэчу з літоўскім фатографам, удзельнікам праекта “Рэальны Свет” Рымалдасам Вікшрайцісам.

Сустрэча адбудзецца а 18й гадзіне па адрасе праспект Незалежнасці, 37а.

Праект Марціна Пара і Рымалдаса Вікшрайціса выстаўляецца ў межах Месяца фатаграфіі ў Мінску да 18 кастрычніка.

Як у фатаграфіі Пара, так і ў фотагісторыях Вікшрайціса можна ўбачыць шокавыя скрайнасці гратэску, праявы дзіўных формаў, якія яны выбіраюць, сімвалы і незвычайныя ракурсы. Усе гэтыя элементы адпавядаюць асноўнай сіле мастакоў і пасланню, якое яны шлюць гледачам, – адлюстраванне рэальнага жыцця.

Задаць пытанні, якія казычуць патыліцу пасля прагляду выставы, можна падчас сустрэчы з Рымалдасам Вікшрайцісам.