Сустрэча з украінскім медыя-экспертам

Медыя-дзеячаў запрашаюць на анлайн-сустрэчу на тэму “Як стварыць паспяховы мультымедыйны анлайн-праект”, якую правядзе украінскі эксперт Раман Заяц.

Калі: 30 траўня 2018 года, 19:00.
Дзе: анлайн.

Каму будзе цікава?

Анлайн-сустрэча будзе карысная студэнтам, журналістам, маркетолагам і менеджэрам рэгіянальных і нацыянальных медыя Беларусі, кіраўнікам медыяпраектаў НДА, а таксама ўсім зацікаўленым у стварэнні паспяховых медыяпраектаў.

Спікер

Раман Заяц – дырэктар «MJoyMultimedia», эксперт па пытаннях радыёвяшчання, медыя-тренер, журналіст. Выкладчык-эксперт праграмы па медыякамунікацыях Уку. Заснавальнік і кіраўнік студэнцкай радыёстанцыі «Radio 412» .Тренер і кіраўнік «Ukrainian-Polish RadioSchool». У мінулым – заснавальнік і генеральны дырэктар радыёстанцыі «Радиоман» (Львоў), праграмны прадзюсар радыёсеткі «RMF Media Group» (Украіна, Польшча), дырэктар «FM Галічына».

Арганізатары

Анлайн-сустрэча адбудзецца ў рамках сумеснага праекта установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых” Студыя карысных кампетэнцый “, грамадскай арганізацыі” Цэнтр “Трэці сектар”, Магістарскай праграмы па медыякамунікацыі Украінскага каталіцкага універсітэта (Львоў, Украіна) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра им.Й. Рау пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Каб удзельнічаць у анлайн-сустрэчы, неабходна зарэгістравацца.

Глядзіце таксама: