Сусветны дзень Бежанцаў 2019 у Мінску і Брэсце

20 чэрвеня – дзень, калі ўвесь свет адзначае сілу, мужнасць і стойкасць мільёнаў людзей, якія былі вымушаныя пакінуць сваю хату і шукаць выратаванне ў іншых месцах. Беларусь – не выключэнне, і ўсе гэтыя пытанні становяцца з кожным годам усё больш актуальнымі. Аднак ці ўсё так проста, зразумела і адназначна? Чаму людзі бягуць і куды? Ці чулі вы іх гісторыі? Ці гэта тычыцца нас? Давайце пагаворым пра гэта!

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае прыняць удзел у серыі асветніцкіх і забаўляльных мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню Бежанцаў ў Мінску і Брэсце.

18 чэрвеня, 19:00, Мінск. “Бегчы. Нябачныя гісторыі “– публічная чытка жывых гісторый пра досвед розных людзей з розных краін свету аб тым, як і чаму іх жыццё ў адзін момант кардынальна змянілася, прагляд кароткаметражнага анімацыйнага фільма “22 спробы” і абмеркаванне тэмы міграцыі на пляцоўцы “Пясочніца”. Таксама будзе магчымасць азнаёміцца ​​з серыяй партрэтаў бежанцаў у Брэсце ад Аляксандра Васюковіча (частка выставы “Крэпасць Еўропы. Усходні бастыён”. У чыткt будуць прымаць удзел праваахоўні_цы, грамадзянскія
актывіст_кі, журналісты_кі, а яшчэ спявачка Руся 🙂

19 чэрвеня, 20:30, Мінск, “Футбол для ўсіх!” – сумесна з Футбольным клубам “Аўтазак” запрашаюць на чарговую адкрытую трэніроўку па футболе на пляцоўцы ў Парку Горкага, пад час якой у кожнага і кожнай будзе магчымасць паспрабаваць гуляць у футбол, пашырыць круг сваіх знаёмых, выказаць сваю салідарнасць з людзьмі, якія пакінулі свой дом і будуюць новае жыццё ў іншых месцах, а таксама паказаць, што футбол – гэта на самай справе гульня для ўсіх, і ў ёй, як і ў жыцці – няма месца для дыскрымінацыі і нянавісці. Проста бярыце з сабой зручны спартыўны абутак, добры настрой і прыходзьце!

19 чэрвеня, 20:00, Брэст. “Бегчы. Нябачныя гісторыі.”- публічная чытка жывых гісторый пра досвед розных людзей з розных краін свету аб тым, як і чаму іх жыццё ў адзін момант кардынальна змянілася і абмеркаванне тэмы міграцыі на пляцоўцы свабоднага тэатра “Крылы Халопа” пры ўдзеле актораў_к тэатра. Таксама будзе магчымасць азнаёміцца ​​з серыяй партрэтаў бежанцаў у Брэсце ад Аляксандра Васюковіча (з выставы “Крэпасць Еўропы. Усходні бастыён”).

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, бясплатны, бяспечны.