Сусветны моладзевы cаміт у Швейцарыі

24-30 ліпеня 2016 года ў Швейцарыі адбудзецца штогадовы Сусветны моладзевы саміт.

Запрашаюцца маладыя сацыяльныя прадпрымальнікі, валанцёры і актывісты мясцовых супольнасцей з усяго свету.

Узрост удзельнікаў – ад 18 да 23 гадоў. Праграма саміту ўключае варкшопы, трэнінгі і інш.

У мерапрыемстве возьмуць удзел 60 натхняльных прыхільнікаў “перамен”, арганізатары пры адборы кандыдатаў будуць прытрымліваюцца гендарнага і геаграфічнага балансу.

Як падацца

Унёсак за падачу заяўкі складае 35 даляраў ЗША. Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку. Інструкцыі па запаўненні знаходзяцца тут.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам саміту арганізатары кампенсуюць кошт авіяквіткоў, пражывання і харчавання. Дадатковыя выдаткі, уключна з консульскім зборам за швейцарскую візу, кампенсаваны не будуць.

Дэдлайн – 31 сакавіка 2016 года.

Дадатковая інфармацыя – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu