Сусветны моладзевы форум запрашае ў Амстэрдам

Youth Time International Movement запрашае на Сусветны моладзевы форум.

Калі: 2 – 6 снежня 2019 года.
Дзе: Амстэрдам, Нідэрланды.

Чалавецтва хутка рухаецца насустрач будучыні, дзе машыны і тэхналогіі пачынаюць дамінаваць у паўсядзённым жыцці, пішуць арганізатары форуму. І, падаецца, адукацыю, бяспеку, бізнэс і вытворчасць не абміне інтэграцыя чалавека і машыны.

Падчас Сусветнага моладзевага форуму ўдзельнікі абмяркуюць тэму “Інклюзіўнае развіццё супраць прамысловасці 5.0: дзе будучыня?” Таксама яны наведаюць некалькі семінараў, лекцый і майстар-класаў, якія правядуць эксперты ў пытаннях прамысловасці і інклюзіўнага развіцця.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі з усяго свету. З патрабаванняў:

  • узрост – 20-35 гадоў;
  • быць студэнтам магістратуры альбо аспірантуры, сацыяльным прадпрымальнікам, маладым прафесіяналам;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у форуме спансуецца часткова. Праграма, культурныя актыўнасці і афіцыйныя вячэры пакрываюцца Youth Time International Movement. Выдаткі на ўдзел пакрываюцца самімі ўдзельнікамі. Таксама ёсць рэгістрацыйны ўнёсак, памер якога можна даведацца на афіцыйным сайце. Аднак у самых амбітных кандыдатаў ёсць магчымасць выйграць стыпендыю, якая цалкам пакрые выдаткі на ўдзел.

Падаць заяўку можна на сайце.

Дэдлайн – 1 чэрвеня 2019 года.