Суткі на тое, каб зрабіць Магілёў лепш разам з Re: Kola
- 08.02.2019
- Іншае

- усе зацікаўленыя
- Магілёў
- 16 лютага 2019 года
- руская і беларуская
- 15.02.2019
- centrkola.by
16 лютага ў Магілёве пройдзе “Re: Kola“ – крэатыўны марафон для людзей, якія жадаюць зрабіць свой горад лепш. Пачатак у 10.00. Мерапрыемства будзе доўжыцца суткі.
Журналісты, фатографы, мастакі і пісьменнікі, інжынеры і музыканты, паэты і вандроўцы – Re: Kola чакае ўсіх , хто думае адкрыта і гатовы ўвасабляць ідэі.
Падчас марафону некалькі каманд за 24 гадзіны створаць і распрацуюць ідэі ў наступных гарадскіх кірунках:
- зручнае і прыгожае добраўпарадкаванне;
- культурнае грамадскае мерапрыемства;
- цікавае мясцовае медыя;
- экалагічная усвядомленасць.
Удзельнікаў марафону чакаюць суткі сумесных чаяванняў, гарачых спрэчак, сумесных брыфінгаў, выступаў і абароны сваіх ідэй. Вынікам стануць некалькі гатовых да ўвасаблення праектаў і каманды, гатовыя гэтым займацца.
Умовы:
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, аднак колькасць месцаў абмежаваная. Для ўдзельнікаў Re: Kola будзе арганізаваны абед, вячэру і сняданак, безлімітныя гарачыя напоі і печыва. Будзе арганізавана адмысловае месца, дзе можна будзе адачыць.
Як паўдзельнічаць:
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы.
Больш інфармацыі пра марафон Re: Kola можна знайсці тут.