Свабода слова і Вашынгтон

Міжнародны цэнтр некамерцыйнага права абвяшчае конкурс на навукова-даследчыя стыпендыі для кандыдатаў з усяго свету.

Стыпендыі дадуць магчымасць ажыццявіць паездку ў Вашынгтон у сакавіку-траўні 2016 года, каб правесці даследаванні на тэму права на свабоду выказванняў і/або інфармацыі ды іх значэння ў функцыянаванні грамадзянскай супольнасці.

Да ўдзелу запрашаюцца праваабаронцы і даследчыкі.

Заяўкі прымаюцца на ангельскай, французкай, гішпанскай і расейскай мовах.

Правілы падачы заявак – па спасылцы.

Дэдлайн – 20 снежня 2015 г.