Святкуй каляды і вучыся быць “зялёным”

Моладзевы цэнтр “Экастарт” запрашае на “Зялёныя каляды”: святкуем і навучаемся разам!

Падчас мерапрыемства вас чакаюць майстар-класы, на якіх вы зможаце:

  • навучыцца рабіць унікальную калядную паштоўку;
  • даведацца, як стварыць святочны падсвечнік і свечку да яго;
  • навучыцца ствараць дэкор для дома з падручных матэрыялаў;
  • паспрабаваць сябе ў прыгатаванні веганскіх прысмак;
  • засвоіць мастацтва складання арыгамі са смецця;
  • і шмат чаго іншага!

Акрамя таго, арганізатары не забыліся і на развагі: вам паварожаць на будучыню, дадуць магчымасць атрымаць падарунак падчас эка-віктарыны ды пачастуюць чым-небудзь смачным! Падчас усяго свята будзе дзейнічаць Freemarket і буккросінг. Прыносьце старую, але чыстую і добрую вопратку, кнігі і выкарыстаныя батарэйкі.

Мерапрыемства адбудзецца 21 снежня ў «IMAGURU» (вул. Фабрыцыуса, 4), з 18:00 да 22:00

Уваход вольны.