Сем (!) краін і ўсяго адна праграма
- 18.12.2015
- Стыпендыі

- журналісты, усе зацікаўленыя
- Аўстралія, Вялікабрытанія, Данія, ЗША, Нідэрланды, Нямеччына, Чылі
- 2016 - 2018
- ангельская
- 10.01.2016
- mundusjournalism.com
Студэнты, якая жадаюць атрымаць ступень магістра ў сферы журналістыкі, запрашаюцца да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме.
Бакалаўры з усяго свету маюць шанец атрымаць адукацыю ў сферы журналістыкі, медыя і глабалізацыі па праграме Erasmus Mundus.
Першы год удзельнікі будуць вучыцца ва ўніверсітэце Орхуса ў Даніі (у другім семестры магчыма атрымаць месца ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі, Сіднэйскім тэхналагічным і Папскім каталіцкім універсітэтах у Чылі), другі год – у адной з еўрапейскіх ВНУ: Амстэрдамскім універсітэце, Лонданскім гарадскім універсітэце, Гамбургскім універсітэце альбо Ўніверсітэце Суонсі (Вялікабрытанія).
Для ўдзелу ў праграме патрабуецца высокі ўзровень ведання ангельскай мовы.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыі Mundus Journalism Consortium дзеляцца на дзве катэгорыі:
- памерам 47 тысяч еўра – для студэнтаў з краін, якія не ўваходзяць ў склад Еўразвязу;
- памерам 34 іысячы еўра – для астатніх студэнтаў.
Дэдлайн – 10 студзеня 2016 года.
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы падачы заяўкі можна адшукаць па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu