Семінар для маладых журналістаў у Германіі

Семінар для маладых еўрапейскіх журналістаў М100 запрашае да ўдзелу тых, хто плануе палепшыць практычныя і тэарэтычныя веды ў галіне журналістыкі і журналісцкай дзейнасці, а таксама ўсталяваць кантакт і доўгатэрміновыя адносіны паміж калегамі.

Калі: 10-19 верасня 2018 года.
Дзе: Германія, Патсдам.

Тэма 2018 года – “Журналістыка і палітычная адукацыя ў сацыяльных сетках”. У канцы ўдзельнікі і ўдзельніцы наведаюць міжнародную медыя канферэнцыю M100 Sanssouci Colloquium.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • журналісты і рэдактары ўзростам 18 – 26 гадоў;
  • дорае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

Заяўка складаецца з эсэ, CV і матывацыйнага ліста.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, выдаткі на пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 чэрвеня 2018 года. Заяўкі прымаюцца на электронную пошту s.wellek@m100potsdam.org (Sophia Wellek).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.