Семінар для зацікаўленых эканомікай у Гомелі

Еўрапейская даследчая асацыяцыя “Oikonomos” абвяшчае набор удзельнікаў на семінар “Сацыяльная рынкавая гаспадарка і палітыка рэформаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе”.

Калі: 10-12 лістапада 2017 года.
Дзе: Гомель.

У праграме – лекцыі, варкшопы, культурная праграма.

Мэта семінару – пазнаёміць удзельнікаў з практычнымі аспектамі функцыявання эканамічнай мадэлі, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай рынкавай гаспадаркі.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты эканамічных спецыяльнасцяў вышэйшых навучальных устаноў.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Усім ахвотным трэба запоўніць анкету і даслаць яе на е-адрас edu.oikonomos@gmail.com.

Дэдлайн – 22 кастрычніка.