Семінар-канферэнцыя для моладзевых працаўнікоў у Італіі

“Ярмарка інструментаў” – гэта падзея, створаная для таго, каб сабраць моладзевых працаўнікоў, лідараў, трэнераў, якія працуюць на на нацыянальным узроўні і трэнераў з замежных краін, якія могуць працаваць на італьянскай мове. На мерапрыемстве моладзевыя працаўнікі з краін Еўропы змогуць падзяліцца практыкамі, якія яны выкарыстоўваць з моладдзю, прадставіць і прэзентаваць новыя адукацыйныя падыходы і інструменты, і пратэставаць іх з калегамі.

Мэтавая група: людзі, якія ўжо працуюць у моладзевым сектары, але нядаўна, а таксама актары адукацыйнага сектара (школы, універсітэты), зацікаўленыя ў кааперацыі і сумеснай працы. Каб прыняць удзел, неабходна прэзентаваць адукацыйны інструмент.

Мэты “Ярмаркі інструментаў”:

  •  судзейнічаць абмену падыходамі і адукацыйнымі інструментамі, якія выкарыстоўваюцца ў працы з моладдзю
  • падвысіць якасць адукацыйных інструментаў і практык, каб ствараць пазітыўны ўплыў у моладзевым сектары
  • даць магчымасць арганізацыям пашырыць сетку кантактаў і збудаваць партнёрскія адносіны
  • знайсці масты паміж сектарамі, каб эфектыўна працаваць разам па такіх тэмах, як грамадзянства і міграцыя, удзел моладзі, міжкультурнае навучанне, сацыяльная інклюзія, расізм, гендарныя пытанні, прадпрымальніцтва і інавацыі

Калі: 8-12 кастрычніка

Дзе: Турын, Італія

Працоўная мова: італьянская

Дэдлайн: 3 верасня

Давадацца падрабязнасці і падаць заяўку можна тут