Семінар па Internet Governance у Францыі

Семінар “Удзел моладзі ў інтэрнэт-кіраванні” запрашае зацікаўленых кандыдатаў у Стразбург.

Калі: 24-26 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Стразбург, Францыя.

На семінары ўдзельнікі даведаюцца, як можа быць забяспечаны ўдзел маладых людзей у стварэнні інтэрнэт-прасторы без ужывання новых узораў, а таксама сфармулююць рэкамендацыі для будучых акцый моладзевага дэпартаменту Рады Еўропы.

Тры дні праграмы стануць пляцоўкай для таго, каб даведацца больш пра тэму семінару, падзяліцца сваімі практыкамі і досведам, вызначыць выклікі і магчымасці. Праграма будзе ўключаць пленарныя прэзентацыі і некалькі сесій працоўных групаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • прадстаўляць нацыянальную моладзевую раду альбо моладзевую арганізацыю, якая ўжо ўцягнута альбо жадае далучыцца да нацыянальнага працэсу інтэрнэт-кіравання;
  • альбо прадстаўляць моладзевую арганізацыю ці сетку, якая працую з моладзевай палітыкай ці тэмай моладзевага ўдзелу;
  • або прадстаўляць  інтэрнэт-сервісы, анлайн-гульні ці іншыя кампаніі, якія зацікаўленыя ў развіцці інтэрнэт-кіравання і моладзевага ўдзелу;
  • мець матывацыю да развіцця тэматыкі семінару;
  • быць гатовым працаваць на ангельскай мове.

Падаць заяўку можна па спасылцы, далучыўшы неабходныя дакументы.

Дэдлайн – 6 верасня 2017 года.

Больш інфармацыі – тут.

З пытаннямі можна звяртацца да Anca – Ruxandra Pandea, ancaruxandra.pandea@coe.int ці да Nina Kapoor, eyc.programme@coe.int.