Семінар па працы з моладдзю ў Кіеве

Міжнародны семінар “Развіццё моладзевай працы і доступу моладзі да правоў і інфармацыі” распачынае другі этап.

Калі: 8-13 жніўня 2018 года.
Дзе: Кіеў, Украіна.

Мэта праекта – развіццё моладзевай працы і паляпшэнне доступу да правоў і інфармацыі моладзі, у тым ліку з недастаткова прадстаўленых груп: этнічных меншасцяў, мігрантаў, моладзі з аддаленых рэгіёнаў і сельскіх раёнаў, моладзі, якая знаходзіцца ў неспрыяльным эканамічным становішчы і інш.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-30 гадоў;
  • грамадзянства Беларусі;
  • мець досвед працы з моладдзю;
  • зацікаўленасць тэмай праекта
  • абавязковая прысутнасць цягам усёй праграмы.

Працоўная мова – руская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення семінару. Унёсак за правядзенне падрыхтоўчых мерапрыемстваў складае 10 беларускіх рублёў.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2018 года.